Беларуская Служба

Расійскія страты ў жывой сіле з пачатку вайны перавысілі 470 тыс. чалавек забітымі

02.05.2024 08:50
Украінскі Генштаб агучыў зводку аб стратах праціўніка ў вайне.
Украінскія салдаты на перадавой facebook.com/GeneralStaff.ua

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана больш за 1 тыс. 30 чалавек асабовага складу. 

Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 470 тыс. 800 чалавек забітымі. 

Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, 7 тыс. 332 танкі, 14 тыс. 96 бронемашын, 12 тыс. 44 артылерыйскія сістэмы, 1 тыс. 53 РСЗА, 2 тыс. 126 крылатых ракет, 26 караблёў і катараў, адна падводная лодка, 348 самалётаў і 325 верталётаў.

вс