Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда: 20 гадоў членства ў Еўрасаюзе – выдатны час для Польшчы

01.05.2024 17:25
Падчас звароту ў Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве галава дзяржавы падкрэсліў, што дзякуючы фондам ЕС у Польшчу было зроблена шмат інвестыцый.
       20-
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выступіў з нагоды 20-годдзя з дня прыняцця Польшчы ў Еўрапейскі СаюзPAP/Radek Pietruszka

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выступіў з нагоды 20-годдзя з дня прыняцця Польшчы ў Еўрапейскі Саюз. Падчас звароту ў Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве галава дзяржавы падкрэсліў, што дзякуючы фондам ЕС у Польшчу было зроблена шмат інвестыцый.

«Гэта перш за ўсё заслуга вялікіх намаганняў, мудрасці, кемлівасці і выдатнай пазіцыі тых, хто быў адказны за падрыхтоўку гэтага працэсу, выкарыстанне еўрапейскіх фондаў, праходжанне адпаведных працэдур, за ўвесь працэс, каб гэтыя сродкі эфектыўна паслужылі развіццю Польшчы. І ўсё атрымалася. Сёння Польшча - лідар у асваенні еўрапейскіх фондаў», - сказаў Дуда.

Прэзідэнт Польшчы зазначыў, што 20 апошніх гадоў – гэта выдатны час для краіны.

вс