Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская: Лепшы спосаб адсвяткаваць 1 траўня – змагацца за правы працоўных

01.05.2024 15:58
«Аднак у Беларусі мы сутыкаемся з трагічнай іроніяй: абвясціўшы 1 траўня святочным днём, улада актыўна душыць незалежныя прафсаюзы і абмяжоўвае правы рабочых».
Святлана ЦіханоўскаяЗдымак: Офіс Святланы Ціханоўскай

«Лепшы спосаб адсвяткаваць сёння 1 траўня – гэта працягнуць змагацца за правы працоўных. Не дазваляйце ўшчамляць вашыя правы нават у дробязях. За з’яўленне гэтых правоў ужо заплачаная высокая цана», - сказала падчас звароту Святлана Ціханоўская з нагоды Дня працы. У ім яна адзначыла важнасць першапачатковага значэння свята.

Палітык падкрэсліла, што першапачаткова 1 траўня сімвалізаваў барацьбу за правы працоўных і адстойванне сацыяльнай справядлівасці.

«Аднак у Беларусі мы сутыкаемся з трагічнай іроніяй: абвясціўшы 1 траўня святочным днём, улада актыўна душыць незалежныя прафсаюзы і абмяжоўвае правы рабочых», – сказала Святлана Ціханоўская.

Яна нагадала, што рэжым ліквідаваў Беларускі Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў і яго членскія арганізацыі: Беларускі незалежны прафсаюз, прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці, Свабодны прафсаюз Беларускі і Свабодны прафсаюз металістаў. Старшыня БКДП Аляксандр Ярашук і намеснік старшыні РЭП Генадзь Фядыніч былі пазбаўленыя волі.

вс